Пра нас

Адукацыйны цэнтр

На падставе пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 18.12.2020 № 307 дзяржаўнай установе “Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі” дадзена права рэалізацыі адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў. У мэтах выканання загаду Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22.02.2021 № 112 адкрыта падрыхтоўка кадраў па профілю адукацыі “Ахова здароўя”, напрамках адукацыі “Прафілактыка, дыягностыка, лячэнне, рэабілітацыя і арганізацыя аховы здароўя”, “Тэхніка-лабараторнае забеспячэнне”.

Дзяржаўная ўстанова “Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі” атрымаў спецыяльны дазвол (ліцэнзію) на права ажыццяўлення адукацыйнай дзейнасці.

Litsenziya15042021

Адукацыйны цэнтр створаны загадам дырэктара дзяржаўнай установы “Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі” ад 26.03.2021 № 218.

Высокакваліфікаваныя спецыялісты нашай установы, якія з’яўляюцца вядучымі хірургамі, трансплантолагамі і гематолагамі Рэспублікі Беларусь, гатовыя трансляваць перадавы вопыт у галіне спецыялізаванай і высокатэхналагічнай медыцыны суайчыннікам і замежным грамадзянам.

Працягласць заняткаў адукацыйных праграм павышэння кваліфікацыі складае адзін/два тыдні (40/80 акадэмічных гадзін) у вочнай (дзённай) форме атрымання адукацыі.

Слухачы, якія засвоілі змест адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі і прайшлі выніковую атэстацыю, атрымліваюць пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі ўстаноўленага ўзору.

Заняткі носяць пераважна практыка-арыентаваны характар і накіраваныя на прафесійнае ўдасканаленне спецыялістаў.

Для навучальнага працэсу выкарыстоўваюцца сучасныя залы і класы, лабараторыі і аперацыйныя МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі.

Адукацыйны працэс праходзіць у малых групах, гэта дазваляе забяспечыць індывідуальны падыход да кожнага слухача.

Пражыванне іншагародніх і замежных слухачоў забяспечваецца ў гасцінічных нумарах інтэрната дзяржаўнай установы адукацыі “Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы”.

Прэйскурант цэн за пражыванне ў інтэрнаце з 01.02.2020.

Катэгорыя нумара

Кошт 1 месца ў суткі, бел. руб.

Стандартны двухмесны нумар палепшанай камфортнасці

Адно месца пры двухмесным размяшчэнні

27,00

Пражыванне 1 чалавека ў нумары

48,00

Двухмесны двухпакаёвы нумар павышанай камфортнасці

Адно месца пры двухмесным размяшчэнні

40,00

Пражыванне 1 чалавека ў нумары

74,00

Па жаданню слухача (стажора) пражыванне таксама магчыма ў гасцініцах г. Мінска (з папярэднім узгадненнем).

Мы на карце

 

Даведка
+375 (17) 277-10-91

Прыёмная дырэктара
+375 (17) 277-13-90

Платныя паслугі
+375 (17) 371-00-22

Даведка
+375 (17) 277-10-91

Прыёмная дырэктара
+375 (17) 277-13-90

Платныя паслугі
+375 (17) 371-00-22

We use cookies

С целью улучшения работы и для обеспечения технической возможности функционирования сайта используются файлы «cookies» (файлы с данными о прошлых посещениях сайта)